Лекцыя «Невядомы Левін. Кожны дзень жыцця — карціна» ў Мінску

27.08.2026 18:30 - 20:30 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус, зала беларускага мастацтва XIX — пачатку XX стст.) (К. Маркса, 24) Бясплатнае
У чацвер, 27 жніўня, у Мастацкім музеі адбудзецца лекцыя «Невядомы Левін. Кожны дзень жыцця — карціна» да 90-годдзя з дня нараджэння архітэктара.

«Мой свет знаходзіцца ў эцюдніку», — пісаў аб сваім пасляваенным дзяцінстве Леанід Левін.

Вядомы беларускі архітэктар, які стварыў мемарыяльны комплекс «Хатынь», аўтар пранізлівых мемарыялаў «Яма», дзецям вайны ў Чырвоным Беразе, «Апошні шлях» у Благаўшчыне, горадабудаўнічых праектаў рэканструкцыі Траецкага прадмесця, Верхняга горада, будынкаў Міністэрства замежных спраў, станцый метро «Плошча Леніна», «Няміга» і многіх іншых знакавых аб’ектаў, упершыню будзе прадстаўлены як мастак.

«Кожны дзень жыцця — карціна», — кажа ён аб сваім пройдзеным творчым шляху.

Графіка, жывапіс на працягу ўсяго жыцця заўсёды былі часткай яго мыслення, творчага метаду і асновай для архітэктурных эскізаў праектаў. 

Мастацкія работы Леаніда Левіна захапляюць краінамі, гарадамі, дэталямі і падзеямі, а таксама колерам і глыбокай прыналежнасцю да хвілін тэт-а-тэт з архітэктурай і ландшафтам.

Лектарка — Галіна Леанідаўна Левіна, архітэктарка, кіраўніца творчай майстэрні архітэктара Леаніда Левіна.

Уваход — па квітку ў музей.



Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ