Лекцыя памяці Ларысы Геніюш

07.04.2021 20:00 - 20:00 ------------ Бясплатнае

38 гадоў таму 7 красавіка 1983 года на праваслаўнае сьвята Дабравесьця спынілася сэрца легендарнай беларускай паэткі Ларысы Геніюш, ахвярнай хрысьціянкі, нязломнай патрыёткі, сакратаркі БНР на чужыне і пакутніцы камуністычнага ГУЛАГу, «сэрца, расьпятае на заінелых дратах Поўначы за Беларусь»!


Запрашаем у гэты вечар узгадаць разам яе жыцьцё і творчасць разам з вядомай журналісткай і грамадзкай дзяячкай з Прагі Аленай Ціхановіч і сьпявачкай Тацьцянай Грыневіч, першай скрыпкай беларускіх плошчаў і маршаў!

Пачатак а 20-й. 

Рэгістрацыя тут

Усіх, хто шануе імя, вершы і жыцьцёвы чын Ларысы Геніюш, а таксама тых, хто яшчэ ня чуў пра непраслаўленую яшчэ сапраўдную беларускую сьвятую XX стагодзьдзя і нябёсную апякунку жаночых пратэстаў 2020 года, запрашаем на онлайн-вечарыну памяці.

Узгадаем разам дэталі біяграфіі і вершы Ларысы Геніюш, паслухаем песьні на яе вершы. Усе жадаючыя прачытаць свае ўлюблёныя вершы паэткі.


Вам можа быць цікава

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Лекцыя пра Ігната Дамейку ў Мінску

26.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ