Лекцыя пра беларускі іканапіс у Гомелі

09.04.2022 13:00 - 14:30 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) Бясплатнае

9 красавіка філіял Веткаўскага музея ў Гомелі запрашае на цудоўную лекцыю «Дабравешчанне. Ікона Яфіма Андрыянава 1880 г. Прастора Веткаўскай іконы».

Дата: 9 красавіка

Час: 13.00

Месца: філіял Веткаўскага музея, плошча Леніна, 4а, Гомель

Лектарка — Галіна Нячаева, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь.

Мы ўспрымаем абраз як малельны вобраз, як мастацкі твор у цэласнасці яго сродкаў, як вяху ў гісторыі стылю, этап развіцця лакальнай традыцыі — і почырк майстра, яе аўтара.

Аднак ікону можна разгледзець і семіятычна, у аспекце ідэй. Напрыклад, гэта прасторавая мадэль свету, мадэль прасторы — часу і спосаб увасабленні яго адзінства. Гэта прастора сімвалаў, званая іератопіяй, і тут неабходна паглыбіцца ў гісторыю сюжэту, да візантыйскіх узораў, і тапалогію, сімвалічную геаметрыю.

У сучасным дыскурсе ікону можна разгледзець як суму фрэймаў — алгарытмаў разгортвання інфармацыі і як яе уласны дыскурс — разгортванне тэксту ў нябачнай атмасферы спараджэння яго сэнсаў.

У гісторыі візуальнай культуры ікона — унікальны механізм увасаблення ланцуга падзей у адзінай прасторы, прататып кіно і мастацтва авангарда.

Нарэшце, веткаўскае «Дабравешчанне» — гэта сферычная прастора, якая нанова ўвасабляе старажытную выяву і архетып чашы.

А сапраўды — як выражаны гэтыя сэнсы ў адным толькі абразе?

Пра гэта і пойдзе гаворка на лекцыі.


Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава «Прагулкі па Мінску: замалёўкі і ўспаміны» ў Мінску

04.09.2026 12:00 - 13.09.2026 20:00 галерэя «Арцель» (Незалежнасці 58/1-6)

Лекцыя «Фенаменальныя жанчыны нашай гісторыі» ў Мінску

10.09.2026 (20:00 - 22:00) музей «Краіна міні» (пр-т Незалежнасці, 25)

Свята «І ў клёцак ёсць душа» пад Шаркаўшчынай

13.09.2026 (14:00 - 16:00) сельскі дом культуры

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ