У наступную нядзелю, 19 кастрычніка, у Гданьску адбудзецца сустрэча "Вершы. Віно. Вінілы".
Літаратурным спецынгрэдыентам імпрэзы стануць вершы гданьскага беларуса Дзмітрыя Дзмітрыева з кнігі "CODEX. IMAGO. INDEX." - своеасаблівы каталог гукаў, рухомых скульптур, лялек-аўтаматаў і дзіўных эксперыментаў.
Вершы будзе чытаць аўтар.
Прафесійны самелье, спадар Алесь падабраў гэтым раз віно з Гішпанскага рэгіёна Ribera del Duero, які яшчэ завуць каралеўствам Tempranillo.
Інтэнсіўнасць колеру, магутныя таніны, а разам з тым элегантнасць з’яўляюцца асноўнымі рысамі гатункаў він, якімі напоўняць кілішкі.
Музыкай вечара будзе цудоўны соўл, што лёгка пераўтворыць цэнтр Гданьска ў Дэтройт.
Пазнаёміцеся з касмічным Lonnie Liston Smith, а таксама “прынцам соўлу” непаўторным Marvin Gaye і іншымі зоркамі стылю.
Мовы імпрэзы - ад эсперанта да суахілі.
Уваход - 130 злотых (у кошт уваходзяць тры кілішкі і трохі падмацавацца).
Запісавайцеся праз дырэкт інстаграма.