Лекцыя «Рамантыка кветак: унікальны код» у Мінску

04.06.2026 17:00 - 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, пятая зала рускага мастацтва) (вул. Леніна, 20) 40 BYN
У чацвер, 4 чэрвеня, у Мастацкім музеі адбудзецца лекцыя «Рамантыка кветак: унікальны код».

Запрашаюць вас у дзівоснае альфактарнае падарожжа.

На гэтай асаблівай сустрэчы ад галерэі пахаў «Нос» прафесійная парфумерка Ксенія Філіпава прыадкрые заслону таямніц кветкавых водараў і раскажа пра іх ролю ў парфумерыі і мастацтве.

Вас чакае знаёмства з парфумернымі акордамі і рэдкімі эсэнцыямі. Вы зможаце адчуць тры віды руж з розных куткоў свету, два віды язміну, а таксама экзатычныя неролі, асмантус, туберозу, бружмель, магнолію і чампаку.

Вы навучыцеся адрозніваць тонкія нюансы кветкавых нот, даведаецеся сакрэты стварэння водараў і назаўжды зменіце сваё ўспрыманне звыклых духоў.

Уваход — 40 рублёў. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Шчаснага «Вымярэнне» ў Віцебску

13.05.2026 10:00 - 28.06.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава малюнкаў палітвязняў у Празе

21.05.2026 10:00 - 21.06.2026 18:00 Беларуская клубоўня (5. května 32)

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

VARUŠNIAK Kupalle ў Варшаве

27.06.2026 15:00 - 28.06.2026 06:00 klub REJS (Piotra Bardowskiego 2A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ