Лекцыя «Скажы, што ты ясі, і я распавяду ці ты беларус» у Вільні

17.04.2024 18:30 - 20:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) 5 еўра
 

У сераду, 17 красавіка, Сцяпан Захаркевіч чытае ў Вільні лекцыю «Скажы, што ты ясі, і я распавяду ці ты беларус: Асноўныя гістарычныя тэндэнцыі спажывання ежы ў беларускай культуры ў ХХ — ХХІ стст.».






Дата: 17 красавіка

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня 



Ежа з’яўляецца фундаментальным элементам любой культуры. 

Мы кожны дзень ужываем ежу, надаем ёй сімвалічны сэнс, падзяляем на паўсядзённую і святочную, яна выконвае рытуальную функцыю. 

На адведкі пасля нараджэння дзіцяці рабілі «бабіну кашу», а на вяселлі беларуса абавязкова быў вясельны каравай. 

Па поўначы Беларусі на хаўтуры гатавалі клёцкі, таму фраза «Клёцкі яму» значыла трагічны вынік. 

Ежа не проста набор прадуктаў харчавання, яна стварае культурныя сэнсы, замацоўвае ці змяняе традыцыі. 

Прыгадайце абавязковы набор на святкаванне Новага году — салат «Аліўе», шуба, мандарыны і шампанскае. Кожны беларус ведае ўласны рэцэпт прыгатавання дранікаў, а канфлікты ў сацыяльных сетках называе «бульбасрач». 

Традыцыныя комплексы ежы нярэдка з’яўляюцца сродкам прэзентацыі этнічнасці і нацыяналізму — «макароннікі», «калбаснікі», «лягушатнікі» ці «бульбашы». 


Пра ежу ў жыцці і культуры беларусаў і раскажа Сцяпан Захаркевіч, дацэнт Акадэмічнага дэпартамента гуманітраных навук і мастацтваў ЕГУ. 



Уваход — 5 еўра. Рэгіструйцеся па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Канцэрт «Хрыстус Уваскрослы» ў Вільні

11.05.2025 (13:10 - 15:00) касцёл св. Барталамея (Užupio g. 17A)

Саша Філіпенка ў Варшаве

18.05.2025 (15:30 - 17:30) Stand up lokal (Stanisława Noakowskiego 16)

Купалле ў Сіэтле

13.06.2025 12:00 - 15.06.2025 18:00 850 Camp Koinonia Lane Cle Elum

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ