Спектакль Светы Бень «Беспрацоўнае дрэва» ў Лейдэне (5+)

19.04.2026 15:30 - 16:20 (Burggravenlaan 2) 25 EUR
19 красавіка, у нядзелю, Света Бень грае ў Лейдэне спектакль для ўсёй сям’і «Беспрацоўнае дрэва».

Запрашаюцца дзеці ад 5 гадоў і добра выхаваныя дарослыя.

Вас чакае гісторыя дрэва, якое змушана пакінуць парк, дзе ўсё сваё жыццё прапрацавала... дрэвам.

Яго чакае дарога, напоўненая прыгодамі — то цудоўнымі, то небяспечнымі, а то і абсалютна нечаканымі.

У гэтым монаспектаклі выкарыстоўваюцца тэатральныя лялькі і аб’екты, створаныя берлінскай мастачкай Лінай Хесінай.

Гісторыю прыдумала, расказвае і паказвае актрыса і рэжысёрка Света Бень.

Музыка — Лёня Башаркевіч.

Працягласць — 50 хвілін.

Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі коштам 25 еўра бярыце па спасылцы. Ёсць парныя квіткі за 40 еўра.



Вам можа быць цікава

Выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Кругазварот» у Віцебску

12.05.2026 15:00 - 10.06.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

višniovy tort у Познані

05.06.2026 (19:00 - 23:00) Dragon Social Club (Zamkowa 3/5)

Этнафэст «Днёўка на Пятроўку» ў Воліне

05.06.2026 (19:00 - 23:00) Centrum Słowian i Wikingów Wolin-Jomsborg-Vineta (Recław 37)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ