Лекцыя Уладзімера Арлова пра Вялікае Княства Літоўскае ў Варшаве

26.05.2022 18:00 - 19:30 Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6) Бясплатнае



26 траўня Беларускі Дом у Варшаве працягвае лекцыйны цыкл пра гісторыю Беларусі. Гэтым разам Уладзімір Арлоў прачытае лекцыю «Вялікае Княства Літоўскае — дзяржава нашых продкаў».



Дата: 26 траўня

Час: 18:00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6, Варшава


На лекцыі будуць разгледжаны наступныя тэмы:

— Утварэнне ВКЛ. Асоба караля Міндоўга.

— Аб’яднанне беларускіх земляў. Гедымін, Альгерд, Ягайла.

— Вітаўт Вялікі і перамога пад Грунвальдам.

— Тэрыторыя і дзяржаўны лад. Гаспадар, Рада, Сойм.

— Герб, сцяг, гімн. Дзяржаўная мова. Вільня — сталіца дзяржавы.

— Сялянства, магнаты і шляхта. Магдэбургскае права. Купцы і рамеснікі.


Уладзімер Арлоў — беларускі гісторык і паэт, аўтар бестселераў «Краіна Беларусь», «Ордэн Белай Мышы», «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі», лаўрэат прэміі імя Ежы Гедройца за лепшую празаічную кнігу года «Танцы над горадам» (2017).

Неабходна рэгістрацыя па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 16:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Спектакль «Віця» ў Бруселі

10.05.2026 (12:30 - 14:30) Польскі праваслаўны прыход у Бруселі (Rue de la Floraison 35)

Майстар-клас па відзіках у Мінску

30.05.2026 (13:00 - 15:00) (галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ