Лекцыя «Вялікае Безкаралеўе (1572-1576 гг.)» у Кракаве

30.03.2024 17:00 - 19:00 GUTENBERG CLUB (Łobzowska 15-15) 50 злотых
 

У суботу, 30 сакавіка, у GUTENBERG CLUB — новая гістарычная сустрэча! Тэма гэтым разам — «Вялікае Безкаралеўе (1572-1576 гг.)».





Дата: 30 сакавіка

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: GUTENBERG CLUB, Łobzowska 15-15 (4 паверх), Кракаў




 Гаворка пойдзе пра перыяд ад смерцi Жыгiмонта Аўгуста да ўвашэсця на трон Стэфана Баторыя. Першыя выбары «шляхецкага» манарха, а пры нагодзе стварэнне ўсяго дзяржаўнага будынку Рэчы Паспалiтай — адзiн з пазiтыўных прыкладаў з нашай гiсторыi, якiм можна ганарыцца. 


Лектар — гiсторык, к.г.н. Уладзiмiр Падалiнскi — распавядзе пра самыя цiкавыя i драматычныя моманты гэтага перыяду: смерць Жыгiмонта Аўгуста, выбранне Генрыха Валуа i яго уцёкi да Францыi, кандыдатура Iвана Жахлiвага на трон Рэчы Паспалiтай i шмат iншых захапляльных эпiзодаў тых часоў.

 Гасцей чакаюць кава, гарбата, вiно i розныя прысмакi. 

А пасля лекцыi — цiкавая размова i цёплая кампанiя.



 Уваход — 50 злотых. Рэгістрацыі, здаецца, не патрэбна.






Вам можа быць цікава

NAVIBAND ля вогнішча ў Варшаве

02.09.2026 (20:00 - 22:00) Miami Wars (Solec 8)

Поп-ап беларускіх творцаў у Вільні

05.09.2026 (12:00 - 20:00) кавярня «third place» (Paupio g. 5)

Сустрэча размоўнага клуба ва Уроцлаве

06.09.2026 (15:30 - 17:30) (паведамяць удзельнікам)

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ