Лекцыя «Як ператварыць казку ў жыццё і жыццё ў казку з дапамогай лялечнага тэатра?» у Мінску

17.04.2026 20:00 - 22:00 музей «Краіна міні» (пр-т Незалежнасці, 25) 25 BYN
У пятніцу, 17 красавіка, у музеі «Краіна міні» адбудзецца лекцыя «Як ператварыць казку ў жыццё і жыццё ў казку з дапамогай лялечнага тэатра?» з лялечным тэатрам «Дом з марамі».

Лялечны тэатр аб’ядноўвае ў сабе беларускія традыцыі і тэхналогіі, гісторыю і сучаснасць.

Цэнтральны элемент кожнага спектакля — батлейка, куфар, які прыйшоў да беларусаў у XVI стагоддзі, а цяпер з’яўляецца нематэрыяльнай культурнай спадчынай.

План такі:

  • пагавораць пра вытокі, сучаснасць і будучыню беларускага прыватнага тэатра лялек;

  • паразважаюць, што агульнага ў казках і ў жыцці, чаму варта ніколі не спыняцца марыць;

  • даведаецеся, як ствараўся тэатр, а потым студыя, дзе выступалі і якія планы;

  • паглядзіце лялечную казку-батлейку!

Уваход — 25 рублёў. Запісвайцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Імпрэза «Дуды: музыка мінулага і сучаснасці» ў Варшаве

16.05.2026 16:00 - 17.05.2026 02:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Ноч музеяў у музеі Багдановіча ў Мінску

16.05.2026 (17:00 - 23:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Ноч музеяў у Азярцы

16.05.2026 19:00 - 17.05.2026 01:30 музей народнай архітэктуры і побыту

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ