Творчая сустрэча «Вершы. Віно. Вінілы» ў Гданьску

12.04.2026 17:00 - 19:00 Winość wine & bites (Wajdeloty 21) 140 PLN
У наступную нядзелю, 12 красавіка, у Гданьску адбудзецца новая, народзінная сустрэча «Вершы. Віно. Вінілы».

Запраўляцца будуць найлепшым віном са склонаў патухлага і спачываючага вулкана Вультурэ.

А потым накіруюцца ўжо ў паэтычную вандроўку ад зямлі і каранёў па гасцінцы ўнутранага света і пачуццяў да новых сусветаў.

Весці рэй у дзень народзінаў суполкі будзе паэтка Наста Кудасава.

Музыка вечара прагучыць, як рэфлексія прайшоўшага творчага года, і таксама плануецца незямной, але касмічна-псіхаделічнай: розныя стылі, розныя часы, розныя выканаўцы.

Мовы імпрэзы — ад эсперанта да суахілі.

Уваход — 140 злотых (у кошт уваходзяць тры кілішкі і трохі падмацавацца).

Запісавайцеся праз дырэкт інстаграма.




Вам можа быць цікава

Выстава "Палка" ў Мінску (12+)

07.03.2026 09:00 - 10.05.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава Дзмітрыя Сянько «Кітайскі дыярыуш» у Віцебску

02.04.2026 16:00 - 10.05.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава «Крылы натхнення» ў Варшаве

19.04.2026 13:00 - 03.05.2026 17:00 парафіяльны дом (Książęca, 21)

Майстар-клас па лозапляценні ў Мінску

24.04.2026 (16:00 - 18:00) музей Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ