На афіцыйным сайце Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінету можна знайсці інфармацыю пра дзейнасць і праекты арганізацыі, а таксама даведацца пра магчымасці ўдзелу ў іх беларусаў і замежных партнёраў.
Дзейнасць Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні ахоплівае культуру, адукацыю, навуку, гістарычную памяць, а таксама моўную і інфармацыйную палітыкі. На сайце можна азнаёміцца з Канцэпцыяй і Стратэгіяй нацыянальнага адраджэння і развіцця, справаздачамі Прадстаўніцтва, пачытаць навіны пра яго дзейнасць.
Цікавая опцыя — магчымасць падаць праз сайт хадайніцтва аб узнагароджанні Аб’яднаным пераходным кабінетам асобаў, якія маюць заслугі перад Беларуссю, яе грамадствам і культурай. Поўная інфармацыя пра ўзнагароды там таксама ёсць.
Яшчэ на сайце сабраная ў адным месцы база культурніцкіх арганізацый, якім можна пералічыць адсотак ад свайго падатку.
Паводле прэс-рэліза
Калі вы працуеце ў Літве, вы можаце падтрымаць «Будзьма беларусамі!», пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў. Вам уласна гэта не будзе каштаваць анічога.