Лекцыя “Жанчыны ў гісторыі Беларусі. Ад Рагнеды да нашых дзён” у Гданьску

18.01.2026 15:00 - 17:00 БКТ «Хатка» (ul. Miszewskiego 17/307) Данаты


У нядзелю, 18 студзеня, пісьменнік Уладзімір Арлоў чытае ў Гданьску восьмую лекцыю з цыклу “Жанчыны ў гісторыі Беларусі. Ад Рагнеды да нашых дзён”.




Тэма сустрэчы - «Нязломная. Жыццё і творчасць Ларысы Геніюш».

Спадар Уладзімір далучыцца анлайн і раскажа ўсё, што вы хацелі ведаць, але баяліся спытаць пра слынных, нязломных і адважных беларускіх жанчын.

Лекцыя прысвечана паэтцы, грамадскай дзеячцы. Праз яе лёс і творчасць вы ўбачыце драму эпохі, выпрабаванні рэпрэсіямі і высылкай, але таксама - вернасць мове, народу і ўласнай праўдзе.

Пагавораць пра паэзію, якая нараджалася насуперак зняволенню, пра слова як форму супраціву і пра чалавечую годнасць, што не паддаецца знішчэнню. 

Пасля лекцыі працягнуць размову і абмеркаванне.


Уваход вольны, данаты шчыра вітаюцца.


Вам можа быць цікава

Выстава Віталя Стужкі «Terra Incognita» ў Мінску

04.03.2026 18:30 - 28.03.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Майстар-клас па ляльках "Птушка-радасць" у Гомелі (12+)

14.03.2026 (12:00 - 14:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Спектакль "Galera" ў Варшаве (18+)

24.03.2026 (19:00 - 20:30) Scena Przodownik (Olesińska 21)

Iva Sativa ў Гданьску

26.03.2026 (20:00 - 22:00) Czudner SPOT (Łąkowa 35)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ