Выстава Віталя Стужкі «Terra Incognita» ў Мінску

04.03.2026 - 28.03.2026 18:30 - 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8) 7 рублёў

 

У сераду, 4 сакавіка, у музеі-майстэрні Азгура адкрываецца выстава Віталя Стужкі «Terra Incognita»




«Terra Incognita» — гэта фатаграфічны праект, які даследуе паняцце нязведанага праз прызму ўспрымання і матэрыяльнасці выявы. 

У цэнтры ўвагі — знаёмыя прасторы, якія дзякуючы аўтарскаму падыходу і альтэрнатыўнай тэхніцы друку раскрываюцца як новыя і нявызначаныя. 

Усе творы выкананыя ў тэхніцы літ-друку, што з’яўляецца прынцыповай часткай мастацкага выказвання. Гэты метад дазваляе выйсці за рамкі дакументальнай фатаграфіі, узмацняючы фактуру выявы, працу з кантрастам і танальнымі пераходамі. 

У выніку фатаграфія набывае адмысловую шчыльнасць і выразнасць, становячыся не столькі фіксацыяй рэальнасці, колькі асяроддзем візуальнага досведу. 

Праект звяртаецца да тэмы ўнутранай геаграфіі чалавека — тым станам і перажыванням, якія адлюстроўваюцца ў пейзажы, архітэктуры і дэталях навакольнага свету. 

Terra incognita тут разумеецца як прастора паміж вонкавым і ўнутраным, паміж пазнавальным і выслізгваючым. 


Выстава працуе па 28 сакавіка. 




Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Талкачова «Цёплае святло» ў Мінску

25.03.2026 18:00 - 03.05.2026 17:00 Арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Выстава Аляксея Лацінніка «Па-за межамі калейдаскопа» ў Мінску

09.04.2026 10:00 - 10.05.2026 17:00 «Грузінскі дом» (вул. Куйбышава, д. 48)

Алесь Мышкевіч у Вільні

24.04.2026 (18:30 - 20:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ