Ліда святкуе народзіны: фэст LIDBEER, рыцарскі турнір і танцы

02.09.2023 - 03.09.2023 10:00 - 05:00 ------------ Бясплатнае

У суботу, 2 верасня, у Лідзе — процьма івэнтаў, а найгалоўнейшы — 700-годдзе горада.



Па-першае, немагчыма будзе абмінуць фэст LIDBEER, бо ён будзе паўсюль. На трох сцэнах — каля палаца культуры, Лідскага замка ды дома гандлю — будзе адпаведна поп-рок, электра і фольк. 


А яшчэ будуць фудкорты і фэст феерверкаў. 

Уваход вольны, і ёсць магчымасць набыць квіткі ў VIP-зону (70 рублёў) і замовіць месца на кемпінгу (40 рублёў).

 Падрабязнасці глядзіце па спасылцы.

 
Дата: 2 верасня

Час: з 11.00

Месца: каля палаца культуры, Лідскага замка, дома гандлю, Ліда


Па-другое, будзе Дзень сярэднявечнай культуры з рыцарскім турнірам «Лідскія ваяры».


Вось якая праграма: 

10.00-22.00 Праца тэматычных пляцовак: зброевая майстэрня; сярэднявечная кузня і кухня; рыцарскі лагер; гульні і забавы

 11.00; 17.00 Майстар-класы па сярэднявечных танцах

 15.00-15.30 Рэканструкцыя «Княжае паляванне» 

18.00-20.00 Конны турнір «Лідскія ваяры» 20.30-21.30 Выступ гурта «Неўрыда» 

21.45 Выступ тэатра агню 

Квіткі: дарослы — 20 рублёў, студэнцкі — 15 рублёў, дзіцячы — 10 рублёў.


Дата: 2 верасня

Час: з 10.00 да 22.00

Месца: Лідскі замак, Ліда 


А апоўначы пачнецца традыцыйная дыскатэка ў замку «ZAMOK DANCE». Толькі для дарослых. 

Уваход — 10 рублёў.

Дата: 2 верасня

Час: з 00.00 да 05.00

Месца: Лідскі замак, Ліда








Вам можа быць цікава

Выстава «Нулявы цыкл» у Мінску (12+)

28.05.2026 12:00 - 21.06.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Выстава «Шкло як жывапіс» у Мінску

10.06.2026 19:00 - 04.07.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Фестываль «Пад чароўным дрэвам» у Вільні

20.06.2026 (11:00 - 19:00) прастора «Sodas 2123» (Vitebsko g. 23)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ