Літаратурна-мастацкае свята “Адамаў шлях пад вечным небам”

25.09.2018 08:00 - 17:00 Музей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе” (Брэсцкая вобл, Баранавіцкі раён) Бясплатнае

Як Богу – божы свет, так мой уласны

Дом на радзіме быў шырокім светам

Усіх маіх вытокаў…

Адам Міцкевіч

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры сумесна з Баранавіцкім раённым выканаўчым камітэтам запрашае 29 верасня 2018 года ў Музей-сядзібу Міцкевічаў “Завоссе” на літаратурна-мастацкае свята “Адамаў шлях пад вечным небам”, прымеркаванае да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча (1798–1855).

“Вялікае шчасце было нарадзіцца на гэтай зямлі…”, – так гаварыў Адам Міцкевіч пра Завоссе – месца, дзе ён нарадзіўся, дзе быў шчаслівы, месца, вядомае ў Беларусі і далёка за яе межамі.

Імя славутага земляка, слава і творчасць класіка сусветнай літаратуры яднае культурныя прасторы краін. Завоссе стала месцам сумеснай памяці суседніх з намі народаў, якія таксама лічаць Міцкевіча сваім нацыянальным паэтам, таму што месца ў гістарычнай спадчыне не патрабуе змены дзяржаўных меж, а наадварот, з’яўляецца добрай падставай для паразумення і дабрачыннасці. Адам Міцкевіч не дзеліць нас, а аб’ядноўвае, пашырае сяброўскае паразуменне народаў у культурным дыялогу.

У праграме свята:

  • святочны канцэрт “Ёсць у мяне зямля, край светлых мрояў”;
  • экскурсіі па Музеі-сядзібе Міцкевічаў “Завоссе”;
  • выстава «“Дзяды” Адама Міцкевіча: гісторыя душы» Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры;
  • літаратурна-грамадская акцыя “Чытаем класіка разам”;
  • экспазіцыя твораў мастакоў Баранавіцкага раёна;
  • непаўторнасць і прыгажосць работ майстроў народнай творчасці ў “Горадзе майстроў”;
  • “Бібліятэчны марафон”, займальныя квэсты, гульні і заняткі на дзіцячай інтэрактыўнай пляцоўцы.

Месца правядзення: Брэсцкая вобл, Баранавіцкі раён, в. Завоссе.

Кантактны тэлефон: 334-56-21.

 


Вам можа быць цікава

Выстава Ірыны Сухій «Вылучанае. Забытае» ў Вільні

07.03.2026 13:00 - 12.04.2026 18:00 галерэя «Šuplėda» (Kalvarijų g. 61)

Iva Sativa ў Вільні

21.03.2026 (20:00 - 22:00) Paviljonas (Pylimo gatvė 21B)

Вясновы канцэрт ансамбля "Класік-Авангард" у Мінску

29.03.2026 (12:00 - 14:00) палац культуры ветэранаў (вул. Янкі Купалы, 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ