Літаратурна-мастацкая экспазіцыя «Беларусь — краіна талентаў. Беларускія пісьменнікі ў творчасці беларускіх мастакоў» у Мінску

15.03.2024 - 29.12.2024 17:00 - 19:00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча 13) Бясплатнае

15 сакавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры распачне працу часовая літаратурна-мастацкая экспазіцыя «Беларусь — краіна талентаў. Беларускія пісьменнікі ў творчасці беларускіх мастакоў». Адкрыццё — а 17-й гадзіне.

Дата: 15/03/2024 — 29/12/2024

Час: 17.00

Месца: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, dул. Багдановіча 13, Мінск

Выявы нашых літаратурных дзеячоў у творчасці нашых жа мастакоў — надзвычай удалая фарма для захавання і папулярызацыі гістарычнай памяці беларусаў. Бо кожны такі твор фіксуе ў гісторыі імёны адразу і пісьменніка, і мастака.

Праз партрэты, скульптуры, бюсты, барэльефы на экспазіцыі прадстаўлены выбітныя постаці беларускіх літаратараў розных часоў, такія як Мікола Гусоўскі, Францішак Багушэвіч, Адам Міцкевіч, Карусь Каганец, Цішка Гартны, Максім Гарэцкі, Валерый Маракоў, Сяргей Грахоўскі, Рыгор Барадулін, Уладзімір Караткевіч, Іван Шамякін, Васіль Быкаў і іншыя.

Імёны аўтараў-мастакоў не менш гучныя: Георгій Паплаўскі, Леанід Шчамялёў, Мікалай Гуціеў, Эдуард Агуновіч, Мікалай Купава, Яўген Ціхановіч, Ала Замай і многія іншыя.

Выстава будзе цікава вучнёўскай моладзі філалагічнага і мастацказнаўчага профіляў, педагогам, навукоўцам і ўсім аматарам беларускай літаратуры, гісторыі і мастацтва.

Куратар — старшы навуковы супрацоўнік навукова-экспазіцыйнага аддзела музея Ірына Расціславаўна Князева.

Тэлефон для даведак і запісу на экскурсіі: +375 17 395 44 47.


Вам можа быць цікава

Выстава «Фарба Лаб. Агонь. Вада» ў Гродне

19.02.2026 09:00 - 18.03.2026 20:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава "Таямнічыя сны Лізы Лянкевіч" у Кракаве

07.03.2026 18:00 - 11.04.2026 22:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Беларускі стэндап у Кракаве

13.03.2026 (19:00 - 21:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ