Літаратурна-музычная вечарына “Вобраз мілы, поўны чараў…”

02.03.2017 18:00 - 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) Уваход вольны

2 сакавіка а 18-й гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае напярэдадні Міжнароднага жаночага дня на літаратурна-музычную вечарыну “Вобраз мілы, поўны чараў…”.

Якуб Колас сябраваў з многімі жанчынамі, перапісваўся, прысвячаў ім вершы, яшчэ Яўгенія Пфляўмбаум паспрабавала даць разгадку ўзаемных цёплых і шчырых адносін народнага паэта да жанчын. У 1955-м годзе ў адным з лістоў яна піша: “Наогул, я пераканалася, дарагі дзядзька Якуб, што многія жанчыны хінуцца да Вас душою. Гэта, відаць, таму, што Вы з асаблівай цеплынёю ставіцеся да іх, што Вы як паэт умееце бачыць у іх тое ўнутранае, часта прыхаванае, хараство, той “кристалл”, аб якім Горкі пісаў, што ён “кристаллизуется только на основе кристалла”.

Гэтым разам у дом знакамітага класіка завітаюць жанчыны – гераіні аўтарскай праграмы Валянціны Стэльмах “Галерэя” на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё – мастачка, кандыдат біялагічных навук Святлана Мацвіенка, чэмпіёнка свету па вышэйшым пілатажы, адзіная жанчына ў свеце, якая тройчы пацвердзіла званне абсалютнай чэмпіёнкі на еўрапейскіх спаборніцтвах Валянціна Яікава,  вучоны сакратар Цэнтральнага батанічнага сада  НАН Беларусі, кандыдат біялагічных навук Людміла Ганчарова, мастацкі кіраўнік народнага ансамбля “Радзімічы” Франчэска Ліпская, экскурсавод Валянціна Кароткіна. Усе яны распавядуць пра найважнейшыя ў сваім жыцці справы, пра цяжкасці, якія давялося пераадольваць, пра тое галоўнае, што дапамагае жыць і перамагаць.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02


Вам можа быць цікава

Выстава «Трыяда. Скульптура-архітэктура-горад» у Мінску

04.12.2024 17:00 - 02.02.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (Някрасава, 3)

Выстава Наталлі Сухаверхавай «Каляровы фэст» у Мінску

19.12.2024 18:00 - 19.01.2025 18:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Вечары Калядных віншаванняў у Мінску

10.01.2025 19:30 - 31.01.2025 19:30 Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

Экскурсія «Вобраз каня ў традыцыйнай культуры» ў Ветцы

12.01.2025 (12:00 - 13:00) Веткаўскі музей (Красная плошча, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ