ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам у Гданьску

03.10.2023 17:00 - 19:00 Gdańsk Miasto Literatury (Długa 35) Бясплатнае

У аўторак, 3 кастрычніка, у Гданьску — апошняе літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам.



 Дата: 3 кастрычніка

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: Gdańsk Miasto Literatury, Długa 35, Гданьск


 Гэтым разам — пра «Словы пратэсту і салідарнасці: 2020-2023»: пра беларускія мастацкія тэксты пратэсту, пра ўкраінскую паэзію часу поўнамаштабнай вайны ў беларускіх перакладах, пра формы беларуска-ўкраінскай творчай салідарнасці. 

У 2020-м словы літаратараў, музыкаў ды іншых творцаў зрабілася мірнай зброяй супраць хлусні і гвалту, арыштаў і забойстваў. 

Словы сталі і спосабам выразіць міжнародную падтрымку рэпрэсаванай дыктатарскім рэжымам Беларусі. Таксама як і спосабам выявіць сваю салідарнасць з атакаванай агрэсарам Украінай.

План такі:

 «Не думай пра мяне, страляй»: беларускія вершаваныя памфлеты 2020 года. 

Час рэпрэсіяў і новая турэмная літаратура. 

Дзмітрый Строцаў, яго кніга дакументальнай паэзіі «Беларусь перакуленая», і яго вершы ў падтрымку Украіны. 

Беларускі дзённік часу пратэстаў як мастацкі феномен.

 «За нашу і вашу свабоду!»: замежныя анталогіі беларускай паэзіі 2020. 

«Нічога не спыніць ідэю, час якое прыйшоў!»: украінскія вершы і песні салідарнасці з Беларуссю. 

Украінская ваенная паэзія па-беларуску ў інтэрнэт-часопісе «Таўбін». 

Лонданская пастаноўка оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» як беларуска-ўкраінскі музычны, драматычны і літаратурны праект. 


Падарожжа будзе па-беларуску з перакладам на польскую мову.


 Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Фэст мексіканскай культуры ў Мінску

05.09.2026 (12:00 - 16:00) Верхні горад (пл. Свабоды, 23)

Беларускі размоўны клуб у Лодзі

06.09.2026 (14:00 - 16:00) MAL — Miejsce Aktywności Lokalnej (Legionów 20)

Вечаровая экскурсія па Беластоку

06.09.2026 (16:00 - 18:00) ля брамы ад вуліцы Міцкевіча на тэрыторыі палаца Браніцкіх

Вечарына «Бельведэр Умястоўскіх» у Жамыслаўлі

20.09.2026 (16:00 - 20:30) Сядзіба Умястоўскіх

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ