Літаратурнае падарожжа з Мінска на Ушаччыну

28.06.2026 06:45 - 22:00 (Мінск - Ушаччына) 70 BYN
28 чэрвеня, у нядзелю, літаратурны музей Петруся Броўкі кліча ў традыцыйнае літаратурнае падарожжа «1.1.1» на Ушаччыну.

Вандроўка прымеркавана да дня нараджэння Петруся Броўкі і прысвечана творцам-землякам: Петрусю Броўку, Васілю Быкаву, Рыгору Барадуліну.

Вас чакаюць бацькоўскія хаты: Рыгора Барадуліна – ва Ушачах, Васіля Быкава – у Бычках, Петруся Броўкі – у Пуцілкавічах.

ПРАГРАМА:

  • 6:45 Збор удзельнікаў на паркоўцы паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і ЖК «Маяк Мінска» (ст. метро «Усход»).
  • Наведванне «Крыніцы паэтаў», дзе па дарозе на Ушаччыну заўсёды спыняліся Пятрусь Броўка, Рыгор Барадулін і Васіль Быкаў
  • Наведванне дома Рыгора Барадуліна
  • Наведванне г.п. Ушачы
  • Ускладанне кветак да помнікаў Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна
  • Ускладанне кветак да магілы Рыгора Барадуліна
  • Наведванне Сядзібы-музея Васіля Быкава
  • Наведванне Хаты-музея Петруся Броўкі. Ускладанне кветак да помніка маці Петруся Броўкі Алены Сцяпанаўны
  • 22:00 Вяртанне ў Мінск

Каб напоўную атрымаць асалоду ад вандроўкі, неабходна мець пры сябе:

  • Добры настрой
  • Кубак, каб піць з крыніцы
  • Талерку з лыжкай, каб паесці суп па-ўшацку
  • Кветкі (з крамы, з поля, з лецішча) для ўскладання на магіле Рыгора Барадуліна і ля помніка Алены Броўка
  • Вершы Петруся Броўкі, Рыгора Барадуліна, урыўкі з прозы Васіля Быкава, якія вам даспадобы
  • Вада, бутэрброды (калі забыліся –можна набыць у мясцовай кулінарыі танную выпечку, а ваду набраць з крыніцы)
  • Рэпеленты (камары ў Пуцілкавічах вельмі любяць свежаніну)
  • Таксама маецца магчымасць замовіць сабе ўшацкага хлеба.

Кошт – 70 рублёў (аплата толькі наяўнымі). Дадаткова на месцы аплочваецца наведванне Сядзібы-музея Васіля Быкава – 3,50 рублі наяўнымі (уваход на тэрыторыю музея – вольны).

Запісвайцеся па тэлефоне +375 (17) 342-09-81 да 26 чэрвеня.



Вам можа быць цікава

Выстава «Шкло як жывапіс» у Мінску

10.06.2026 19:00 - 04.07.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Вечар джазавай музыкі ў Мінску

13.06.2026 (16:00 - 18:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава sierafimuss «Частковая прысутнасць» у Познані

13.06.2026 17:00 - 02.07.2026 19:00 фундацыя КУТ (Крамарска, 32 (3 паверх))

Куратарская экскурсія па музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

19.06.2026 (14:00 - 16:00) музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ