Літаратурнае падарожжа на Ушаччыну “1.1.1” (Броўка – Быкаў – Барадулін)

24.06.2017 06:45 - 06:45 Збор удзельнікаў каля ст. метро “Маскоўская” 20 руб.

“1.1.1” – так мы назвалі праект-падарожжа, прымеркаванае да дня нараджэння народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі і прысвечанае тром беларускім творцам ушацкага паходжання з заслужаным званнем народны – Петрусю Броўку, Васілю Быкаву, Рыгору Барадуліну.

У добрай кампаніі творчых людзей — пісьменнікаў і паэтаў, мастакоў і артыстаў, музейшчыкаў і бібліятэкараў — плануецца наведаць тры пункты: г.п. Ушачы – в. Бычкі – в. Пуцілкавічы.

Накіроўваючыся ва Ушачы, мы пабачым неверагодна прыгожыя краявіды Віцебшчыны – ўрадлівай на паэтаў і мастакоў зямлі. Ва Ушачах мы зможам пагаварыць з мясцовымі жыхарамі, паўдзельнічаць ў імпрэзе з удзелам пісьменнікаў, творчых дзеячаў, супрацоўнікаў музеяў Мінска і Ушач. Важнымі пунктамі ва Ушачах будуць дом, дзе нарадзіўся Рыгор Барадулін, а таксама магіла, дзе знайшоў вечны прыстанак народны паэт. Мы пабачым валун з высечаным на ім крыжом, які быў пастаўлены па просьбе самога Р.Барадуліна ў якасці надмагільнага помніка восенню 2015 года.

У вёсцы Бычкі, дзе нарадзіўся Васіль Быкаў, нас чакае прыемная сустрэча з пляменнікам пісьменніка Мікалаем Харакам, які наглядае за Хатай-музеем Васіля Быкава.

Апошняй кропкай у падарожжы стане загадкавая, амаль вымерлая вёска Пуцілкавічы, дзе нарадзіўся народны паэт Беларусі – Пятрусь Броўка. Уявіце сабе – дзень народзінаў паэта ў выміраючай вёсцы. Прыпынкам у Пуцілкавічах стане Хата-музей Петруся Броўкі. Мы пазнаёмімся з адным з нямногіх жыхароў – Міхаілам Сысам, які зараз кіруе музеем, зможам запытаць у адзінкавых бабулек, як ім сёння жывецца ў адрыве ад усёй цывілізацыі. Ва ўсіх прысутных будзе ўнікальная магчымасць убачыць некаторыя прадметы з тых знакамітых 17-ці чамаданаў, якія сталі сенсацыйным падарункам Літаратурнаму музею Петруся Броўкі, што зрабіў сын народнага паэта – Юрый Пятровіч Броўка.

Ля вогнішча ў шчырай кампаніі добрых людзей абмяняемся ўражаннямі, якія мы атрымаем за цэлы дзень вандроўкі па Віцебшчыне, паслухаем спевы, патаньчым.

Заявіць пра свой удзел у падарожжы можна па тэлефонах:

(017) 226-09-81; (029) 338-88-23

Кошт – 20 руб.

ДЭДЛАЙН падачы заявак — 23 чэрвеня!


Вам можа быць цікава

Выстава Надзеі Гутнікавай «Пашый мне, мацi, шнуравiцу» ў Віцебску

25.02.2026 09:00 - 29.03.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава Віталя Стужкі «Terra Incognita» ў Мінску

04.03.2026 18:30 - 28.03.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Квіз «А што ты ведаеш пра БНР?» у Кракаве

24.03.2026 (20:20 - 22:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Чытка п'есы "Інсула" ў Лондане

27.03.2026 (19:00 - 21:00) The Harrison (136 Shaftesbury Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ