Літаратурны монаспектакль «Сшытак першы. Помста» ў Вільні

28.01.2024 18:00 - 20:00 Дом легенд (Subačiaus g. 15/2) 10 еўра
 

У нядзелю, 28 студзеня, фрык-тэатр «Ex tempore» і Васіль Калач прэзентуе ў Вільні літаратурны монаспектакль «Сшытак першы. Помста» — фантастычныя апавяданні па матывах гісторыі і рэчаіснасці паводле тэкстаў В. Шэрага.




 Дата: 28 студзеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Дом легенд, Subačiaus g. 15/2, Вільня


 «Адметнасць і тэкстаў, і пастаноўкі ў тым, што яны і пра беларускую гісторыю, і пра сучаснасць. Пра новы погляд на гістарычныя паралелі. 

Не праз лінзу вядомай гістарычнай постаці, а цераз мадэляванне позірку скрозь постаці гераізаваных шараговых удзельнікаў гістарычных падзей. 

Тут пераклікаецца перажытае беларусамі ў апошнія тры гады і перажытае нашымі продкамі ў часы Паўстання 1863-64 гадоў. А менавіта, гвалт, рэпрэсіі, крыўда і боль, незламаны гонар і жаданне помсціць. І пытанне — што далей?» — кажуць аўтары.


 Пасля спектакля адбудзецца абмеркаванне. 


Квіткі коштам 10 еўра бярыце па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск у лініях Давіда Якерсона» ў Віцебску

17.03.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава Барыса Аракчэева «Вобразы мілыя роднага краю» ў Мінску

08.05.2026 17:00 - 22.05.2026 18:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ