Лекцыя «Фердынанд Рушчыц. Дом як сімвал рая на зямлі» ў Варшаве

31.05.2026 14:00 - 16:00 прастора МІТ (Stalowa 36) 120 PLN
У наступную нядзелю, 31 траўня, у Mit Space адбудзецца лекцыя «Фердынанд Рушчыц. Дом як сімвал рая на зямлі».

«Рай — гэта месца на зямлі», як спяваецца ў папулярнай песні канца 1980-х.

А ці можа родны дом стаць раем, дзе чалавек знаходзіць прытулак на сваім жыццёвым шляху?

Фердынанд Рушчыц, беларускі, польскі мастак-сімваліст і рамантык, ствараў свой рай на мяжы 19-20 стагоддзяў.

Некалькі яго прац ёсць у Беларусі — у Нацыянальным мастацкім музеі і ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка «Арт-Беларусь», у музеях Украіны і Літвы, а таксама ў музеях Польшчы, але найбагацейшай калекцыяй валодае Нацыянальны музей у Варшаве.

У шматлікіх працах ён адлюстраваў свой дом, радавы маёнтак у Багданаве і прастору вакол яго, як райскае месца, у любую пару года — няхай гэта будзе зіма, з яе снежным хараством, або вясна з цурчалім ручаём і квітнеючым садам, або нават восеньская пара, калі вецер зрывае чырвонае лісце бружмелі з даху.

Маёнтак згарэў яшчэ ў 1944 годзе, але Рушчыц застаўся ў сваім раі, на «рушчыцаўскай горцы», як называюць мясцовыя, месца апошняга прыстанку мастака.

На лекцыі пагавораць пра Рушчыца як пра жывапісца — песняра роднай зямлі, носьбіта шляхецкай культуры і спадкаемцу міцкевічаўскага рамантызму.

Квіткі коштам 120 злотых бярыце па спасылцы. Ёсць парны квіток за 220 злотых.



Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ