Літаратурны сняданак з Ганнай Севярынец у Мінску

05.03.2022 10:00 - 12:00 клуб «Факультатыў» (вул. В. Харужай, 2) Бясплатнае

5 лютага клуб інтэлектуальнага адпачынку «Факультатыў» запрашае на літаратурны сняданак «А што, так можна было? Парушальнікі спакою у прэміяльных спісах», прысвечаны літаратурным прэміям і тэкстам, якія іх атрымліваюць.



Дата: 5 сакавіка

Час: 10.00

Месца: клуб «Факультатыў», вул. В. Харужай, 2 паверх, пам. 2, Мінск

На літаратурным сняданку ўдзельнікам прапануюць далучыцца да прэміяльных тэкстаў сучаснай беларускай літаратуры. Гэта будуць паэтычныя і празаічныя кнігі, у розныя часы ўганараваныя літаратурнымі прэміямі альбо ўвайшоўшыя ў шорт-лісты.

Удзельнікі паспрабуюць зразумець спецыфіку прэміяльнай літаратуры, сінхранізаваць уласныя ўражанні ад тэкстаў з выбарам журы, скласці ўласныя даўгі і кароткі спісы і вызначыць пераможцу сярод пераможцаў.

 Ці існуюць тэмы, якія лепей не падымаць, калі разлічваеш на прэмію? Наколькі вольны літаратар у сваіх рэфлексіях? Што трапляе за межы прыстойнасці? Ці існуюць яны ўвогуле? Адказы тут простыя, а тэкст — смелы: Сяргей Календа «Часам панкі паміраюць».

Вядоўца сустрэчы — Ганна Севярынец, педагог, літаратуразнаўца, пісьменніца.


Вам можа быць цікава

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Выстава плакатаў «Si Vis Pacem Para Bellum» у Вільні

08.09.2026 11:00 - 13.09.2026 20:00 «Кропка» (Savičiaus g. 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ