Літаратурны стэндап «Пазакласнае чытанне» ў Варшаве

23.04.2023 16:00 - 21:00 Boho Club 22 (Żurawia 22) 40 злотых

У нядзелю, 23 красавіка, беларускія комікі з суполкі «Пан Стэндап» ладзяць «Пазакласнае чытанне» і прапануюць разабраць яшчэ больш класікі беларускай літаратуры, бо мінулым разам вам дужа спадабаўся. Будзе адразу два стэндапы!



 Дата: 23 красавіка

Час: 16.00 і 19.00 (час мясцовы)

Месца: Boho Club 22, Żurawia 22, Варшава


Разбіраць будуць як тое павінна быць у школе, але ніколі не было. Ніякай дамашкі: усе кнігі прычыталі за вас комікі і прапануюць караценечкі пераказ. На беларускай мове, вядома. І са здымкамі на ютубчык. ⠀

У 16.00 Дзіма Нарышкін, Дзіма Саўян, Саша Калінкін і Ягор Янісімаў разбяруць «Запіскі Самсона Самасуя» Андрэя Мрыя.

 У 19.00 да дошкі пойдуць Макс Канавал, Паша Залуцкі, Міхась Ільін ды Андрусь Райн. Адказваць будуць «Мову» Віктара Марціновіча.

Квіткі коштам 40 злотых бярыце па гэтай спасылцы на 16.00, а па гэтай на 19.00. ⠀




Вам можа быць цікава

Максім Знак у Дэлфце

18.09.2026 (20:00 - 22:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Сустрэча з беларускімі літаратарамі ва Уроцлаве

22.09.2026 (17:00 - 19:00) Канферэнц-зала Асалінэума (pl. Nankiera 17)

NOCHY ў Варшаве

05.10.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Канцэрт-спектакль «Марк Шагал. Сусвет кахання» ў Мінску (6+)

21.10.2026 (19:00 - 21:00) Моладзевы тэатр эстрады (вул. Маскоўская, 18а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ