Лявон Вольскі. Нікому не кажы. Акустыка на біс

09.02.2018 19:00 - 19:00 Beer&Wine bar (вул. Кульман, 9) ад 23 руб.

Сяброўкі і сябры, зімовая акустыка ў Beer&Wine у мінулую пятніцу планавалася як крыху настальгічны канцэрт па той акустыцы год таму. Атмасфера атрымалася сапраўды добрай. Заяўкі былі выкананыя, рэдкія песні прагучалі. Падаецца, усе было класна! Але атрымалася так, што засталося шмат жадаючых, якім не хапіла квіткоў. А тыя, каму хапіла, прапануюць паўтарыць.

Тады паўторым! Але будзе па-іншаму. Часткова іншыя песні, дадатковыя інструменты… Што дакладна паўторыцца – дык гэта класная атмасфера.

«Звычайна ўсе музыкі запрашаюць на канцэрт, просяць слухачоў прыводзіць сяброў і знаёмых. Я і сам так рабіў, але гэтым разам, у сувязі з абмежаванай колькасьцю мейсцаў, я прашу не афішаваць гэтую інфармацыю. Калі вы даведаліся пра канцэрт, нікому не кажыце, а ўціхара набывайце квіток», – пракаментаваў Лявон Вольскі.

Карацей, чакаем класны канцэрт на біс з новымі сюрпрызамі!

9 лютага, 19.00
Beer&Wine bar (Кульман, 9).

Квіткі: 23 руб. – танцпляц, 27 руб. – месца за столікам (столікаў гэтым разам будзе меней, бо частка з іх была не ў тэму).

Квіткі з’явяцца ў продажы ў панядзелак 5-га лютага а 12.00 на сайце і ў касах аператара Kvitki.by.
Колькасць месцаў абмежаваная).

Падзея ў Вконтакте.


Вам можа быць цікава

Выстава "Палка" ў Мінску (12+)

07.03.2026 09:00 - 10.05.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава «Казкі і паданні майго краю» ў Гродне

23.04.2026 15:00 - 31.05.2026 17:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Квіз «Шуфлядка» ва Уроцлаве

29.04.2026 (19:00 - 21:00) Robin Bar (ul. Ruska 51B)

Канцэрт K6 Gig у Варшаве

02.05.2026 (19:00 - 22:00) Клуб VooDoo (Aleja Primasa Tysiąclecia 48A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ