Лекцыя-дыскусія “Пісьмо з-пад шыбеніцы”

19.08.2015 19:00 - 21:00 кнігарня "логвінаЎ" (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

Запрашаем 19 жніўня а 19.00 у кнігарню “логвінаЎ” на лекцыю-дыскусію Яраславы Ананка і Генрыха Кіршбаўма “Пісьмо з-пад шыбеніцы”! Славісты з універсітэтаў Берліна і Патсдама прэзентуюць сваё бачанне шыбеніцкай тэмы ў сучаснай беларускай паэзіі і распавядуць, як імпульс, дадзены Кастусём Каліноўскім, актуалізуецца сучаснымі аўтарамі.

Яраслава Ананка (н. 1987), літаратуразнаўца, паэтка. Нарадзілася ва Ўкраіне, а праз два гады сям’я пераехала ў г. Чэрвень Мінскай вобласці. Вучылася на журфаку БДУ і Літаратурным інстытуце імя Горкага. Цяпер – супрацоўнік кафедры славістыкі Патсдамскага ўніверсітэту. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру.

Генрых Кіршбаўм (н. 1974), літаратуразнаўца-славіст, паэт. Нарадзіўся ў Маскве. Выкладаў у Рэгенсбургу, Пасаў, цяпер прафесар Гумбальтаўскага ўніверсітэту (Берлін). Аўтар манаграфіі «Валгаллы белое вино…» Немецкая тема в поэзии О. Мандельштама» (М.: Новое литературное обозрение, 2010), кніг вершаў «Дохлые номера» (1994) і «Междуречие» (2003).

 

 

Уваход вольны!


Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава абярэгаў у Мінску

11.08.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Творчы вечар Навума Гальпяровіча ў Мінску

25.08.2026 (19:00 - 21:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановiча, д. 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ