Лекцыя Гражыны Паўлоўскай пра пісьменніка Жаумэ Кабрэ

12.05.2017 19:00 - 21:00 прастора Space (вул. Кастрычніцкая, 16А) 7

Антыкварная лаўка бацькі ў Барселоне поўная скарбаў, але толькі скрыпка, створаная рукамі вядомага майстра Старыоні, прыцягвае маленькага Адрыа. Ён падмяняе каштоўны інструмент сваім, каб паказаць сябру. І гэта становіцца пачаткам процьмы трагічных падзеяў, якія цягнуцца праз стагоддзі. Нянавісць ды інтрыгі, каханне і здрада – усё сплятаецца і ўтварае мудрагелістую вязь.

Аповед вядзецца ад асобы Адрыа-генія, чый бліскучы розум пакутуе на Альцгеймер. Адсюль незвычайная манера расповеду – пераход ад першай асобы да трэцяй, плаўнае блуканне паміж тэмамі ды стагоддзямі.

Кніга здольная захапіць і вырваць са звыклай рэальнасці. Але нават калі гэтага не адбылося, прыходзьце паслухаць, як пра цудоўны і складаны твор распавядае кандыдат філалагічных навук, дацэнт і колішняя выкладчыца журфака БДУ Гражына Паўлоўская.

Лекцыя адбудзецца 12 мая ў 19:00 у прасторы Space (вул. Кастрычніцкая, 16А).

Квіток каштуе 7 рублёў, набыць яго можна тут: https://bezkassira.by/lekcy_knzhnaga_saitu_booksterby-2482/

Пасля лекцыі запрашаем да абмеркавання.

Гэта чацвёртая з сямі лекцыяў, якія ладзіць кніжны сайт Bookster.by. Падрабязней аб праекце чытайце ў суполцы https://www.facebook.com/booksterby/

Інфо па тэлефоне +375291060454


Вам можа быць цікава

Выстава «Фрыда» у Гомелі (12+)

18.04.2025 18:00 - 29.06.2025 18:00 (праспект Леніна, 43)

Выстава відзікаў у Мінску

24.04.2025 11:00 - 25.05.2025 18:00 Лошыцкі маёнтак (Лошыцкі парк)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ