Лекцыя І. Духана: “Эль Лісіцкі – “канцэптуальны персанаж” авангарду”

17.10.2014 19:00 - 21:00 Цэнтр Сучасных Мастацтваў (вул. Някрасава, 3) Уваход вольны!

Лекцыя будуецца на суаднясенні тэарэтычных маніфестаў Эль Лісіцкага («Проун», «Мастацтва і пангеаметрыя»)  з яго творчай практыкай 1920-х і 1930-х гадоў. Абмяркоўваюцца ПРОУНы, графіка, экспадызайн.

Ігар Духан: кандыдат архітэктуры, доктар філасофскіх навук, загадчык кафедры мастацтваў Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ, член Еўрапейскага таварыства культуры, Міжнароднага і Беларускага саюзаў дызайнераў. У якасці запрошанага прафесара чытаў лекцыі  ў Баўхаўзе, Брытанскай бібліятэцы, Каралеўскім універсітэце Белфаста, універсітэтах Паўночнай Караліны, Палерма і інш. 

Актуальную інфармацыю шукайце на сайце: http://fly-uni.org/

Лекцыя адбудзецца ў межах цыкла “Авангард, мадэрнісцкая неакласіка, уяўленне”.


Вам можа быць цікава

Спектакль «Мінскае мора» ў Кракаве (16+)

15.09.2026 (19:00 - 20:20) Małopolski Ogród Sztuki (Rajska 12)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

17.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Каталіцкі Спеўны Уікэнд у Варшаве

17.09.2026 (20:00 - 22:00) касцёл св. Фаўстыны (Żuromińska 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ