Лекцыя «Хіпстарскі ўрбанізм як гарадская ідэалогія»

14.12.2015 19:00 - 21:00 Галерэя TUT.BY (пр. Дзяржынскага, 57) Бясплатнае

14 снежня (панядзелак) у межах праекта «Еўрапейскае кафэ – адкрытая прастора Еўропы» ў супрацы з галерэяй TUT.BY адбудзецца публічная лекцыя Віктара Вахштайна «Хіпстарскі ўрбанізм як гарадская ідэалогія»

Гарадскія даследаванні – гэта вобласць, у якой надзвычай абстрактныя філасофскія пытанні – пра сувязь мовы і прасторы, пра рацыянальнасць чалавечага дзеяння і падставы сацыяльнага парадку – змыкаюцца з канкрэтнымі праблемамі палітыкі, кіравання і планавання. Аднак даследчыкі традыцыйна разводзяць гэтыя пытанні, як быццам «лейбніцаўскі рэнесанс» у філасофіі або «паварот да матэрыяльнага» ў сацыялогіі не маюць ніякага дачынення да гарадскіх пратэстаў, барацьбы элітаў, канкурэнцыі палітычных праектаў або трансфармацыі грамадскіх прастор. Нават калі такая сувязь робіцца прадметам аналізу, мы хутчэй паверым у тое, што абстрактная аргументацыя ёсць вытворнай ад канкрэтных сацыяльных супярэчнасцяў, чым у тое, што самі гэтыя супярэчнасці абавязаныя сваім узнікненнем новым тэарэтычным інтуіцыям, метафарам і канцэптам.

Спецыфіка гарадской прасторы заключаецца ў тым, што яна неабыякавая да спосабаў мыслення пра яе. Урбаністычныя метафары – «горад-офіс», «горад-прытулак», «горад-сцэна», «горад-лабараторыя» – існуюць адначасова ў мовах даследчыкаў, мовах жыхароў і ў самой гарадской прасторы – як частка яе тапалогіі. Выкарыстоўваючы оптыку актарна-сеткавай тэорыі (Б. Лятур, Дж. Ло, М. Калён), мы паспрабуем прасачыць працу адной такой метафарычнай канструкцыі, якая дала пачатак гарадской ідэалогіі Масквы 2010-х – «хіпстарскаму ўрбанізму».

Пра лектара:

Віктар Вахштайн – сацыёлаг, спецыяліст па сацыяльнай тэорыі, сацыялогіі паўсядзённасці і гарадскіх даследаваннях, аўтар кніг «Сацыялогія паўсядзённасці і тэорыя фрэймаў», «Справа аб штодзённасці. Сацыялогія ў судовых прэцэдэнтах», «Сацыялогія рэчаў» (рэдактар-укладальнік), галоўны рэдактар часопіса «Сацыялогія ўлады», прафесар Расійска-брытанскага ўніверсітэта ў Маскве (МВШСЭН), ганаровы супрацоўнік Манчэстэрскага ўніверсітэта (Школа адукацыі і гарадскога развіцця), дэкан філасофска-сацыялагічнага факультэта РАНГіДС.

Уваход вольны!

Мерапрыемства ў Facebook

Фота: flickr.com ( Lnk.Si ,sashafatcat, Lorena Cupcake, Hey Paul Studios)/Дзмітрый Куціль


Вам можа быць цікава

Фестываль духоўнай музыкі «У гонар Святой Цэцыліі» у Мінску

01.10.2025 19:30 - 28.10.2025 21:00 Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

Выстава Міраўлада Палачыча "Майя" ў Мінску

10.10.2025 19:00 - 09.11.2025 20:00 Галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Выстава “Традыцыі і сучаснасць: у адной лодцы” ў Мінску

16.10.2025 18:00 - 16.11.2025 19:00 Мастацкая галерэя "Цэнтр" (вул. Гікалы, 4 (будынак Пушкінскай бібліятэкі))

Спектакль "Расстраляныя" ў Гданьску (14+)

29.10.2025 (19:00 - 21:00) Шэкспіраўскі тэатр (ul. Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ