Лекцыя Уладзіміра Капцава пра “Лаліту” Набокава

13.11.2017 19:00 - 22:00 Space (вул. Кастрычніцкая, 16А) 6

Кніга, сюжэт якой ведае ўвесь свет. Пра самы вядомы і правакацыйны англамоўны раман Набокава распавядзе кандыдат філалагічных навук, дацэнт, выкладчык рускай літаратуры ў Інстытуце журналістыкі БДУ Уладзімір Капцаў:

“Уладзімір Набокаў не пераследаваў мэты напісаць скандальны раман. Як вялікі пісьменнік ён прадбачыў крызіс сучаснай цывілізацыі і прапаноўвае нам разбуральны постмадэрнісцкі вобраз культуры ў дзеянні. Таму “Лаліта” – гэта раман-перасцярога.

Уладзімір Набокаў стварыў самы пазнавальны брэнд сусветнай літаратуры, спарадзіў, сам таго не жадаючы, “эфект лалітаманіі”. Таму ў масавай свядомасці раман, апынуўся закладнікам таннай папулярнасці. Сам аўтар так пісаў пра герояў свайго твора: «…американская школьница так же нормальна и банальна, хоть и в своем роде, как и ненормален и банален несостоявшийся поэт Гумберт. Вот вам самый важный аспект книги, который был погребен искусственно созданной популярностью…»

Уладзімір Набокаў стварыў раман, насычаны архетыпамі і культурнымі кодамі, дыялогам “высокай” і “масавай” культураў. Таму “Лаліта” – гэта эстэтычны і культуралагічны феномен XX стагоддзя”.

Лекцыя адбудзецца 13 лістапада ў 19:00 у прасторы Space – вул. Кастрычніцкая, 16А (уваход праз двор каля дому Кастрычніцкая, 10Б, міма студэнцкіх інтэрнатаў).

 

Квіток каштуе 6 рублёў, набыць яго можна тут: http://bezkassira.by/admetnyj_ltaraturnyj_lekcy_20-3146/

 

Пасля лекцыі запрашаем да абмеркавання.

Гэта чацвёртая з васьмі лекцыяў, якія ладзіць кніжны сайт Bookster пры падтрымцы кампаніі МТС. Кнігу Уладзіміра Набокава “Лаліта”, як і шмат якія іншыя, можна знайсці ў Мабільнай бібліятэцы МТС —http://bookmate.com/mts_by.

За навінамі праекта сачыце ў суполцы: https://www.facebook.com/booksterby/

Інфо па тэлефоне +375291060454


Вам можа быць цікава

Выстава «Формы і цені: Жаночае» ў Мінску (12+)

17.04.2026 17:00 - 21.06.2026 18:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

«Паўгадзіны кардыя» ўжывую ў Варшаве (18+)

26.05.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Лекцыя «Марк Шагал: паміж небам і зямлёй» у Мінску

28.05.2026 (18:00 - 20:00) літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

«Polyn» у Варшаве

29.05.2026 (19:00 - 21:00) Klub Mechanik (Ludwika Narbutta 87)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ