Беларуская акторка і спявачка Пятровіч Маша (MASHA), якая зараз жыве ў Варшаве, разам з кампазітарам Залатаром Мікітам (Zolotar Nikita), які жыве ў Бельгіі, выпусцілі новы трэк «Čyročka-Ptašečka».

«Čyročka-Ptašečka» — трэк, заснаваны на беларускай народнай веснавой песні «Чырачка-пташачка» дзе аўтэнтычны спеў спалучаецца з электронным гучаннем.
Жыццё у розных краінах і культурах паўплывала на канцэпцыю: зрабіць кампазіцыю шматмоўнай.
У аснове твора — аўтэнтычны беларускі народны спеў і харавы матыў, дапоўненыя гукамі мелатрона і электроннай аранжыроўкай, а беларускі фальклорны тэкст пераплятаецца з арыгінальнай лірыкай на англійскай і нямецкай мовах.