Лекцыя Віктара Малішэўскага “Невыносная лёгкасць ныцця”

03.12.2014 18:30 - 21:00 бізнэс-клуб IMAGURU (вул.Фабрыцыуса, 4) Бясплатнае
ВІКТАР МАЛІШЭЎСКІ

НЕВЫНОСНАЯ ЛЁГКАСЦЬ НЫЦЦЯ

3 снежня, 18.30, IMAGURU

Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь”, Лятучы універсітет і “Беларусский журнал” запрашаюць на адкрытую лекцыю вядомага беларускага блогера Віктара Малішэўскага “Невыносная лёгкасць ныцця”.

Дзяржаўныя СМІ імкнуцца ствараць вобраз краіны, у якой хочацца жыць (атрымліваць асалоду ад стабільнасці, “Славянскага базару” і перамогаў беларускай прамысловасці). “Хачу жыць у той Беларусі, якую паказваюць па БТ” – кажа папулярны беларускі анекдот. А ці хоча хто-небудзь жыць у краіне, вобраз якой малююць незалежныя СМІ? Гібеючае пад гнётам дыктатуры грамадства, якое не ведае сваёй гісторыі і культуры, поўная “разруха ў галавах і прыбіральнях” … Краіна, якую трэба шкадаваць. З якой хочацца бегчы.

З чаго пачынаецца сапраўдная журналістыка, як і чаму фармуецца менавіта такі вобраз Беларусі ў незалежных медыях і што ён у большай ступені “адлюстроўвае”? Існуючую рэчаіснасць? Устаноўкі і кваліфікацыю журналістаў і рэдактараў? Агульны стан і настроі “дэмакратычна арыентаванай супольнасці”? Над гэтымі пытаннямі разважае ў сваёй лекцыі Віктар Малішэўскі.

Адкрытая лекцыя Віктара Малішэўскага “Невыносная лёгкасць ныцця” адбудзецца 3 снежня (серада) у бізнэс-клубе IMAGURU (Мінск, вул.Фабрыцыуса, 4, раён ст.метро “Інстытут культуры”).

На сайце Лятучага універсітэта можна будзе далучыцца да анлайн-трансляцыі лекцыі.

Пачатак у 18.30. Уваход вольны!

Мерапрыемства пройдзе ў межах цыкла адкрытых лекцый “Галоўнае пытанне”, першая частка якога была праведзена ў верасні-кастрычніку гэтага года. Калі ў “першым сезоне” пра “галоўныя пытанні” разважалі члены калегіума Лятучага універсітэта – інтэлектуалы, навукоўцы, даследчыкі, то ў гэта раз мы запрасілі да ўдзелу прадстаўнікоў адной з самых дынамічных і праблемных сфер сучаснасці – сферы медыя, сродкаў масавай інфармацыі і камунікацыі.

Запіс першай лекцыі, прачытанай у межах “другога сезона”, можна паглядзець тут: Паўлюк Быкоўскі “Змены мадэляў медыяспажывання і выклікі традыцыйнай журналістыцы”. З запісамі і дыскусіямі першай серыі цыкла можна азнаёміцца на сайце Лятучага універсітета.

 

Фота – labadzenka.by


Вам можа быць цікава

Восеньскі салон у Мінску

05.09.2025 18:00 - 19.10.2025 21:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Багач у Суле

20.09.2025 14:00 - 21.09.2025 17:00 парк гісторыі Сула

SAMOTA і navalach у Варшаве

21.09.2025 (20:00 - 22:00) Pub 2KOŁA (Tunelowa 2b)

NAVIBAND у Кракаве

27.09.2025 (20:00 - 22:00) Klub Zaścianek (Józefa Rostafińskiego 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ