Любоўная кулінарыя: смачная сустрэча з Аленай Мікульчык у Мінску

13.02.2025 18:30 - 20:45 (вул. Кісялёва, 38) 25 рублёў
 

13 лютага, у наступны чацвер, у лекторыі «Фрэскі» — смачная сустрэча з Аленай Мікульчык «Любоўная кулінарыя».



 Вось пра што пойдзе гаворка: 

Любоўная кулінарыя. Гісторыя, міфы, легенды і навуковае абгрунтаванне. 

Стравы афрадызіякі, напоі кахання і любоўныя абрады. 

Што такое афрадызіякі, іх уласцівасці, пералік. 

Што падавалі каралям і каралевам, а што рабілі ў простых сялянскіх хатах для распальвання любоўнай жарсці. 

Чаму спецыі лічылі афрадызіякамі. 

Легенда Старажытнай Грэцыі пра расліну, якая дапамагла афінянам у любоўных справах. Вы гэтую расліну ведаеце, але не падазраяце пра яе ўтоеныя ўласцівасці. 

Праўда і міфы. Напой кахання французскага караля Людовіка 14, які згадваецца ў рамане Аляксандра Дзюма «Дартаньян і тры мушкецёры». 

Золата і срэбра як сродак даўгалецця, захавання маладосці і прыгажосці. 

Гісторыя вяселля 16 стагоддзя вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта 1 і італьянкі Боны Сфорца. Як праходзіў абрад і хто каму што дарыў. 

Напоі кахання і абрады на замужжа: чаму яны сапраўды працуюць, навуковае абгрунтаванне. 


І, як заўсёды, вас чакае дэгустацыя — натуральныя марцыпаны ў выглядзе сэрцайка

Па жаданні магчыма дадатковая дэгустацыя (кошт — 4 рублёў):

гіпакрас на белым віне з шафранам і ядомым золатам (напой 17-18 стагоддзя) 

данцынгскі лікёр на эфірных алеях са ядомым золатам, рэканструкцыя рэцэпта 1892 года 


Спікерка — Алена Мікульчык, шэф-кухарка, экспертка беларускай і славянскай кухні, гісторык кулінарыі. 



Кошт — 25 рублёў. Месцаў абмежавана, таму запісвайцеся па спасылцы ўнізе. 



 

Вам можа быць цікава

Выстава «Каб адчуваць» ў Гомелі

09.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 Палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Сустрэча з Антонам Бяляевым у Кракаве

08.05.2026 (18:30 - 20:30) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Спектакль «Валізка» ў Кракаве

11.05.2026 (19:00 - 21:00) Małopolski Ogród Sztuki (ul. Rajska 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ