Паэма Уладзіміра Дубоўкі «І пурпуровых ветразей узвівы...» з’явіліся на канале праекта «Непаслухмяныя дзеці кастрычніка».
У гэтай паэме ёсць усё, што можа захапіць: яскравыя перабольшанні, вострая дыскусія, адчайная смеласць і нечаканыя рыфмы. У той жа час ёсць тое, што можа адштурхнуць: моўныя эксперыменты, жорсткія абагульненні, складаны рытм. Але галоўнае — у ёй ёсць няпростая эпоха, раскладзеная па палічках, і прамоўленая з тымі жарсцю і складанасцю, якіх яна ад нас вымагае.