«Магія пляцення»: Ноч музеяў у Гомелі

18.05.2024 16:00 - 22:30 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) Бясплатнае
 

У суботу, 18 траўня, філіял Веткаўскага музея далучаецца да Ночы музеяў.






Дата: 18 траўня

Час: з 16.00 да 22.30

Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4а, Гомель




Вось якая будзе праграма: на сцэнічнай пляцоўцы (прастора каля будынка музея) можна будзе: 

18:00-18:15 — пабачыць абрад «Пахаванне стралы» з удзелам цудоўнага ансамбля «Стаўбунскія вячоркі» 

18:15-18:45 — паглядзець-паслухаць выступы фальклорных ансамбляў з абрадавымі спевамі (выступяць калектывы школы № 30 «Святы Пакроў» і «Найгрыш») 

18:45-19:00 — паўдзельнічаць у абрадзе «Пахаванне стралы» (працягнуць рэканструкцыю абраду) 

19:10-21:00 — стаць госцем на традыцыйным беларускім вяселлі, на якім абавязкова будуць танцы пад гармонік 

21:00-22:00 — нацешыцца мелодыкай народных песень падчас выступу ансамбля «Збіцень» 

22:00-22:30 — завяршыць гэты цудоўны вечар сумесным праглядам фільма «Кола часу» — кіно пра ўвесь абрадавы цыкл Палесся



у выставачных залах (унутры музея):

 16:30-18:00 — навучыцца рабіць самыя прыгожыя традыцыйныя вясельныя вяночкі на майстар-класе 

16:00-22:45 — наведаць выставы «Варвара, Мікола і Зосіма. Архетыпы бабіцкай іконы», «Брама», «Пляценне. Тэхналогія як магія», «Арнаменты Падняпроўя: сон і абуджэнне»


 пляцоўка рамеснікаў (прастора каля будынка музея): 

16:00-20:00 — майстар-класы і выстава-продаж рэчаў ад рамеснікаў: пляценне рознай прыгажосці з лазы, бісеру, саломы, паперы, выраб абярэжных ляляк-мотанак, лепка плеценых узораў з гліны


Дзіцячая пляцоўка (прастора каля будынка музея)

16:00-20:00 — інтэрактыўныя майстар-класы і забавы для дзяцей 




Уваход вольны, вітаюцца данаты любога памеру.






Вам можа быць цікава

Выстава Леаніда Валасюка і Леаніда Тарабукі “Кола жыцця” ў Брэсце

19.12.2025 16:00 - 11.01.2026 18:00 Выставачная зала БАГКЦ (вул. Савецкая, 54)

Музычная вечарына “Каляднае падарожжа” ў Мінску

08.01.2026 14:00 - 12.01.2026 16:00 Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Майстар-клас «Калядны анёл» у Мінску

10.01.2026 (12:00 - 14:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Беларускі стэндап у Беластоку

18.01.2026 (18:00 - 20:00) Beer4u (Legionowa 14/16/lok 02)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ