Вебінар «Працоўнае права ў Польшчы»

07.09.2026 18:00 - 20:00 (анлайн) Бясплатнае
У панядзелак, 7 верасня, Dissidentby і Volnyja запрашаюць на вебінар для былых палітвязняў «Працоўнае права ў Польшчы».

Пасля вызвалення і вымушанага пераезду ўсё даводзіцца пачынаць нанова. Іншая краіна, іншая мова, іншыя законы. І адразу трэба шукаць працу ў сістэме, пра якую амаль нічога не ведаеш. 

Гэта нармальна, што напачатку ўсё можа здавацца цяжкім і незразумелым.

Разам з эксперткай Таццянай Міндак разбяруцца, як працуе польскае працоўнае права. 

Пагавораць:

  • пра віды працоўных дамоў і асноўныя адрозненні паміж імі;
  • пра правы працаўнікоў: заробак, адпачынак і сацыяльныя выплаты;
  • пра легальнае працаўладкаванне і найбольш распаўсюджаныя рызыкі;
  • на што звяртаць увагу перад падпісаннем дамовы;
  • як дзейнічаць у выпадку парушэння працоўных правоў;
  • у якія ўстановы і арганізацыі можна звярнуцца па дапамогу.

Таццяна Міндак — трэнерка па развіцці soft skills, экспертка ў сферы прафесійнага развіцця і сацыяльнай педагогікі. 

Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.

Час: 18.00 (час па Варшаве, гэта 19.00 па Вільні і Мінску)


Вам можа быць цікава

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Выстава Dead Boy «Ты мяне бачыш?» у Варшаве

22.08.2026 16:00 - 05.09.2026 17:00 Temperatura 3.0 (ul. Kawcza 49)

Спектакль «Мінскае мора» ў Кракаве (16+)

15.09.2026 (19:00 - 20:20) Małopolski Ogród Sztuki (Rajska 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ