Магілёў. Канцэрт «The Unlimited Trio»

24.10.2015 18:00 - 19:00 Магілёўская ратуша (вул. Ленінская 1А) Бясплатнае

Акустычны канцэрт прагрэсіўнага арт-рок калектыву «The Unlimited Trio» з прысмакам джазу, фольку і класікі адбудзецца ў Магілёве 24 кастрычніка. У гарадской ратушы слухачы пражывуць разам з калектывам ўсю шкалу эмоцый ад радасці і бясхмарнай весялосці да адчаю і дэпрэсіі. Магутны грув і пранікнёныя запамінальныя мелодыі – вось тое, чым музыкі «чапляюць» публіку за жывое.

Пачатак канцэрту – у 18:00. Квіткі каштуюць 50 тыс. рублёў.

Праект «The Unlimited Trio» заснавалі тры маладых музыканта з Беларусі. Зараз Аляксандр Ясінскі (баян), Мікіта Крэйн (гітара) і Ілля Чарнаклінаў (альт) актыўна гастралююць у Беларусі, Польшчы, Германіі, Венгрыі, Чэхіі, Аўстрыі, Славакіі, Швецыі, Паўднёвай Карэі, Венгрыі і Францыі.

Усе ўдзельнікі калектыву лаўрэаты міжнародных конкурсаў на сваіх інструментах.

На дадзены момант «The Unlimited Trio» рыхтуе да запісу свой другі студыйны альбом, рэліз якога чакаецца восенню 2015 года.

 

mycity.by


Вам можа быць цікава

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Выстава Алена Трысцень «Пра лес» у Гродне

16.07.2026 17:30 - 17.08.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Вечаровае чаяванне з майстар-класам на балконе сядзібы Якуба Коласа ў Мінску

15.08.2026 (16:30 - 18:30) Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

J:Mors у Сопаце

16.08.2026 (19:00 - 21:00) BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ