Майстар-клас «Дрэва маёй сям’і» па выцінанкавых метафарычных картах у Мінску

17.05.2022 19:00 - 21:00 цэнтр творчасці «Чудо Мир» (вул. Дуніна-Марцынкевіча 2/1-2н) 25 рублёў
17 траўня псіхолаг Наталля Сухая і майстрыня Вольга Бабурына ладзяць майстар-клас «Дрэва маёй сям’і» па выцінанкавых метафарычных картах.


Дата: 17 траўня

Час: 19.00

Месца: цэнтр творчасці «Чудо Мир», ГЦ «Універсам Славянскі» (к. 224), вул. Дуніна-Марцынкевіча 2/1-2н, Мінск

Вясновыя святы — час роздуму пра карані, час кантактаў з сям’ёй, сваякамі, час памяці пра памерлых. На нашай зямлі было шмат сур’ёзных падзей, нават за апошняе стагоддзе. Некалькі пакаленняў нашых продкаў выжывалі ў складаных умовах, значна больш складаных за нашыя. Яны выжывалі, а мы нешта не спраўляемся. Прынамсі, так нам часам здаецца...

На майстар-класе вы:

пазнаёміцеся з сямейнай гісторыяй;

паглядзіце на сваю псіхалагічную спадчыну, дзе ў вас маюцца рэсурсы;

паглядзіце, дзе энергія роду атрымлівае перашкоды;

зробіце кароткую практыку ўдзячнасці продкам.

На сустрэчы можна задаць пытанні аўтарцы выцінанкавых метафарычных картак Вользе Бабурынай, набыць карткі са зніжкай, а таксама паштоўкі і выцінанкі.

Кошт 25 рублёў.

Папярэдні запіс, калі ласка, у прыватныя паведамленні да спадарыні Наталлі.

Вам можа быць цікава

Краязнаўчая сустрэча ў Віцебску

08.09.2026 (17:00 - 19:00) віцебская абласной бібліятэкі (вул. Леніна, 8а)

Лекцыя «Зачараваны роднай прыродай. Майстар пейзажа Антон Бархаткоў» у Мінску

09.09.2026 (17:00 - 19:00) Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус, зала беларускага мастацтва XIX — пачатку XX стст.) (К. Маркса, 24)

Ідрак Мірзалізадэ ў Гданьску

13.09.2026 (19:00 - 21:00) Pub 107 (Ogarna 107)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ