Прэзентацыя праекта "Мастацкі: LIVE" да Дня вызвалення Мінска

03.07.2020 14:00 - 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) Бясплатнае

Ужо стала традыцыяй, што напярэдадні святкавання Дня вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў мы ўспамінаем пра легендарны твор Валянціна Волкава "Мінск 3 ліпеня 1944 года", які адлюстроўвае пачатак мірнага жыцця і прадчуванне Перамогі!

У гэтым годзе, дзякуючы сучасным лічбавым тэхналогіям, героі маштабнага палатна стануць бліжэй да вас. Мабільны дадатак "Мастацкі: LIVE", распрацаваны сябрамі музея ТАА "Сі Бі Мабайл", дазволіць паглыбіць у радасную атмасферу Дня вызвалення. Наведвальнік зможа апынуцца непасрэдна ў цэнтры падзей, паказаных Валянцінам Волкавым, і ў поўнай меры адчуць настрой савецкіх людзей і воінаў, якія атрымалі перамогу над ворагам.

Палатно "Мінск 3 ліпеня 1944 года" стане першым у серыі "ажыўшых палотнаў" Мастацкага музея ў мабільным дадатку "Мастацкі: LIVE". У бліжэйшы час у "Мастацкі: LIVE" будуць даступныя і іншыя творы з калекцыі музея.

Запрашаем вас 3 ліпеня 2020 года з 14:00 да 17:00 у Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, каб далучыцца да прэзентацыі праекта – гэтай радаснай і ўрачыстай падзеі.

Наведванне мерапрыемства па ўваходным білеце ў музей або карце госця НММ.

Куратар праекта: Машчонак Алёна Ігараўна, старшы навуковы супрацоўнік сектара маркетынгу аддзела навукова-асветніцкай работы НММ РБ.


Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандры Галенка «Казкі на ноч» у Заслаўі

09.04.2026 10:00 - 26.04.2026 17:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Шоу спатканняў насляпую ў Кракаве

26.04.2026 (18:00 - 20:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Беларускамоўны нэтворкінг у Вільні

30.04.2026 (18:30 - 20:00) (адрас дашлюць удзельнікам асабіста)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ