Выстава Аляксандры Галенка «Казкі на ноч» у Заслаўі

09.04.2026 - 26.04.2026 10:00 - 17:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4) Бясплатнае
У чацвер, 9 красавіка, у музейным комплексе «Заслаўе» пачынае працу выстава Аляксандры Галенка «Казкі на ноч».

Хочаце, я раскажу вам казкі? Казкі на ноч.

Гэта будуць казкі пра Сонца-пяюнку і пра Месяц шчаслівы, пра бясконцы Акіян, пра адважнага Льва, быць можа, калісьці нават пра Смерць ... І шмат іншых казак.

Серыя работ прадстаўленая карцінамі і інсталяцыямі, выкананымі з розных матэрыялаў.

Кожны твор расказвае казку пра персанажа або пра месца і суправаджаецца тэкставай казкай.

Усе персанажы з’яўляюцца героямі асобнага сусвету, які стварыла мастачка.

Для найбольшага ўключэння ў атмасферу праекта наведвальнік зможа праслухаць аўдыягід, запісаны голасам спадарыні Аляксандры.

Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца ў суботу, 11 красавіка ў 16.00.

Выстава працуе да 26 красавіка.



Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Выстава Алены Рабкінай «Zone of Turbulence» ў Берліне

17.04.2026 19:00 - 15.05.2026 21:00 PAKD Gallery (An d Mole 9, Ostkreutz)

Ілля Сільчукоў у Сіэтле

15.05.2026 (18:30 - 20:30) Lake Hills Blvd

Ноч музеяў ў Мастацкім музеі ў Мінску

16.05.2026 19:00 - 17.05.2026 01:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ