На ютуб-канале «Будзьма беларусамі!» выйшла чарговая серыя гістарычнага серыяла пад назвай «Беларусь 1863». Гэта гісторыя студзеньскага паўстання 1864-1864 гадоў, больш вядомага ў нас як паўстанне Кастуся Каліноўскага. Што гэта было? Навошта? Пра якіх герояў і антыгерояў паўстання мы ніколі не чулі? Дзе праўда, а дзе — міфы?
Студзеньскае паўстанне, паўстанне Каліноўскага, «польский мятеж» — як правільна? Ці было тое паўстанне — польскім? Чым паўстанне ў Польшчы адрозніавлася ад баявых дзеянняў у Літве і Беларусі? Чаго хацеў Каліноўскі? Чаго хацеў Траўгут? Які сэнс хавае герб паўстанцаў — Арол, Пагоня, Арханёл Міхаіл? Пра мэты і сэнсы паўстання 1863 — распавядаем у нашым відэа.
Калі вы працуеце ў Літве, вы можаце падтрымаць «Будзьма беларусамі!», пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў. Вам уласна гэта не будзе каштаваць анічога.