Анлайн-дыскусія пра мастацтва ў эпоху войнаў і ролю жанчын у ім

23.02.2022 20:00 - 22:00 анлайн Бясплатнае

23 лютага праект «Secondary Archive» запрашае на прамы эфір, прысвечаны запуску новага кантэнту ад украінскіх і беларускіх мастачак.



Дата: 23 лютага

Час: 20.00 (час мінскі)

Месца: анлайн па спасылцы

Дыскусія будзе прысвечана тром пакаленням мастачак з Украіны і Беларусі, працэсу развіцця мясцовага мастацтва, ролі жанчын і стратэгіям супраціўлення, якія яны прадпрымаюць у рэальнасці войнаў, паспяховых і няўдалых рэвалюцый, савецкага рэжыму або штодзённасць «апошняй дыктатуры Еўропы».

Ва ўмовах росту міжнароднай напружанасці надзвычай важны абмен досведам і салідарнасць жанчын з краін, якія знаходзяцца пад пагрозай.

Мадэратар: Аксана Карпавец

Дыскусія на англійскай мове будзе транслявацца на старонцы мерапрыемства і будзе даступная ў сінхронным перакладзе на ўкраінскую і беларускую.

Праект «Secondary Archive»пачаў працаваць у мінулым годзе з амаль 250 профілямі мастачак, а цяпер пашырае сваю дзейнасць. Да праекту далучацца 50 мастакоў з Украіны і 20 з Беларусі.

Праект, рэалізаваны сумеснымі намаганнямі мясцовых куратараў і каардынатараў, аб’ядноўвае мастакоў з усіх слаёў грамадства — маладых, невядомых, а таксама тых, хто займае ўстойлівае становішча.

Выказванні мастачак з Украіны і Беларусі, а таксама новыя крытычныя эсэ мясцовых куратараў будуць даступныя з 23 лютага на secondaryarchive.org

Удзельніцы з беларускага боку:

Каардынатаркі праекта: Ганна Чыстасердава, Валянціна Кісялёва

Куратарская каманда: Ганна Карпенка, Соф’я Садоўская

Пераклад: Вольга Бубіч, Валерыя Хоціна

Карэктура (беларуская мова): Валерыя Хоціна

Сайт рэдакцыі: Вікторыя Харытонава

«Secondary Archive» — Платформа для мастакоў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы: Украіна і Беларусь» падтрымліваецца Еўрапейскім саюзам у рамках праграмы «Дом Еўропы».


Вам можа быць цікава

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

17.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Сяргей Башлыкевіч у Кіеве

18.09.2026 (19:00 - 21:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Канцэрт-спектакль «Марк Шагал. Сусвет кахання» ў Мінску (6+)

21.10.2026 (19:00 - 21:00) Моладзевы тэатр эстрады (вул. Маскоўская, 18а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ