Маўрыц Эшэр. Скончыць няскончанае

11.04.2018 19:00 - 19:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3) Бясплатнае

Дыскусійны клуб і адукацыйная праграма BLOWUP Нацыянальнага центра сучасных мастацтваў (Мінск, вул. Някрасава, 3) прапануе для прагляду і абмеркавання дакументальны фільм канадскіх кінематаграфістаў “Маўрыц Эшэр. Скончыць няскончанае” (2007, рэж. Жан Бержэрон).

Фільм апавядае пра літаграфію знакамітага мастака Маўрыца Карнеліса Эшэра (1898-1972) “Выстава гравюраў” (“Print gallery”, 1956). Кажуць, што адзін малюнак даражэйшы за тысячу словаў. А як быць з малюнкам, які інтрыгуе многія пакаленні аматараў мастацтва, малюнак, чый патаемны сэнс можна разгадаць толькі з дапамогай тэхналогій, якія яшчэ не існавалі пры жыцці мастака?! Гэтая літаграфія, на першы погляд, здаецца звычайнай. У цэнтры яе – пустэча Аднак моц яе ўздзеяння – вялікая. Дзякуючы гэтаму малюнку мы разумеем, што мастацтва і навука – два бакі аднога медаля…

Працягласць фільма 52 хвіліны.
Пераклад на рус. мову (субтытры).

Паказ і абмеркаванне фільма адбудзецца 11 красавіка 2018 г. Пачатак а 19 гадзіне.

Уваход на мерапрыемствы дыскусійнага клуба і адукацыйнай праграмы BLOWUP па квітках на бягучую экспазіцыю.

Старонка падзеі ў ФБ: www.facebook.com/events/1734716526589381


Вам можа быць цікава

Girls Fuck Up Night у Варшаве

24.06.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Выстава «Кошт нязгоды» ў Вільні

26.06.2026 10:00 - 27.06.2026 18:00 Музей акупацыі і барацьбы за свабоду (Aukų g. 2A)

Творчая сустрэча з Колем Сулімай у Кракаве

27.06.2026 (18:00 - 20:00) GUTENBERG CLUB (Łobzowska 15-15 (4 паверх))

Купалле ў Жамыслаўлі

04.07.2026 (17:00 - 23:00) Сядзіба Умястоўскіх

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ