Майстар-клас Ігара Станкевіча «Радавод: як і дзе шукаць звесткі пра продкаў» у Варшаве

06.06.2023 18:30 - 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатнае


У аўторак, 6 чэрвеня, у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца майстар-клас Ігара Станкевіча «Радавод, як і дзе шукаць звесткі пра продкаў».



Дата: 6 чэрвеня

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава


Вы калі-небудзь задумваліся пра свае карані і паходжанне?

Хацелі б даведацца больш пра сваю сямейную гісторыю?

Тады завітвайце!

Падчас сустрэчы спадар Ігар падзеляцца каштоўнымі парадамі:

як шукаць інфармацыю пра сваіх прадкаў

 як складаць генеалагічнае дрэва

якія маем крыніцы пошука інфармацыі

 якія ёсць сучасныя метады і падыходы да генеалагічных даследаванняў


 Ігар Станкевіч — даследчык гісторыі сталінскіх рэпрэсіяў, аўтар кнігі «Гісторыя роду Каменскіх» (аднаго з родаў сваіх продкаў). Чвэрць стагоддзя захапляецца генеалогіяй, дапамагае людзям шукаць дадзеныя пра іх рэпрэсаваных сваякоў і вяртае з небыцця гісторыі цэлых сем’яў.


Уваход вольны, free donation.




Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Дзіма Нарышкін у Варшаве

17.04.2026 (21:30 - 23:30) Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Ян Яраш і Міхаіл Радунскі ў Варшаве

26.04.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ