У сераду, трэцяга верасня, у Віленскім беларускім музеі імя Луцкевіча ў межах Тыдня беларускай культуры ладзяць майстар-клас для дарослых «Маё імя ў трох альфавітах».
Ці задумваліся вы калі-небудзь, як выглядала б вашае імя ў беларускай кірыліцы, лацініцы ці нават арабіцы?
А што, калі імя можа быць не проста словам, а вобразам, знакам ці нават абярэгам?
На майстар-класе вы:
пазнаёміцеся з гісторыяй беларускіх альфавітаў, прыкладамі старажытных пісьмовых традыцый, паглядзім старадаўнія шрыфты;
навучыцеся перакладаць сваё імя на тры альфавіты (кірыліца, лацініца, арабіца);
паспрабуеце паэксперыментаваць з формай і вобразам: ператварыць літары ў абстрактныя выявы, узоры ці сімвалы;
зробіце асабісты калаж, які пакажа, як гучыць вашае імя ў розных пісьмовых традыцыях і мастацкіх стылях; паэксперыментуеце з рознымі матэрыяламі;
упрыгожыце драўляную падстаўку пад кубачак сваім імем ці вобразам і пакрыеце яе акрылавым лакам, каб забраць дадому як свой штодзённы абярэг.
Уваход вольны, данаты вітаюцца.