Выстава «Літаратурны мапінг Вільні і Менска» ў Вільні

01.09.2025 - 07.09.2025 18:30 - 19:00 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20) Бясплатнае

У панядзелак, 1 верасня, у Віленскім беларускім музеі імя Луцкевіча распачынаецца Тыдзень беларускай культуры. 





У гэты дзень адкрываецца адмысловая выстава «Літаратурны мапінг Вільні і Менска». 

Прастора музея ператворыцца ў мапу двух гарадоў — Менска і Вільні, — звязаных жыццём і творчасцю беларускіх літаратараў. 

Вы патрапіце ў імерсіўны свет, дзе можна ўбачыць дамы, кавярні, бібліятэкі, дзе нараджаліся тэксты, пачуць гукі старога гораду, адчыняць акенцы і дзверы з таямніцамі. Гэта будзе сэнсарны шлях — візуал, гукі, інтарактывы, прадметы, да якіх можна дакрануцца. Адкрываем для сябе літаратуру, дадаем свае мары і ўспаміны. 

Вас чакае:
 

  •  дзве вялізныя мапы Вільні і Менска (з мадэлямі рэальных дамоў, pop-up вакенцамі і дзвярыма, нават з «дамамі-прывідамі»); 
  •  сапраўдныя экспанаты з калекцый музея, якія рэдка паказваюць; 
  •  шмат літаратурных цікавінак на мапах; 
  •  гукі старога горада; 
  •  вялікі аркуш, дзе кожны пакіне свой верш ці думку. 


Абавязкова захапіце мабільнікі з QR-сканэрамі, каб расшыфраваць схаваныя гісторыі! 

Для дзетак будзе LEGO-зона (будуем свой горад) і квэст з «пашпартам старога гораду». 

А ў 18.30 адбудзецца лекцыя і куратарская экскурсія гісторыка Паўліны Скурко «Ляцім над гарадамі».
 

Працуе выстава да 7 верасня. 


Уваход вольны, за данаты падзякуюць. 



Вам можа быць цікава

NAVIBAND ва Уроцлаве

26.08.2025 20:00 - 27.08.2025 22:00 таемнае месца

Піт Паўлаў ва Уроцлаве

31.08.2025 (19:00 - 21:00) Pub Baza (ul. Bogusławskiego 85)

«Петля Пристрастия» ў Рызе

26.10.2025 (20:00 - 22:00) Laska V21 (Vagonu iela 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ