Майстар-клас па экспрэсіўнай каліграфіі ў Вільні

29.03.2024 18:30 - 20:30 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) 10 еўра

У пятніцу, 29 сакавіка, у CreateCulture Space ладзяць варштат па экспрэсіўнай каліграфіі.

Пры згадванні каліграфіі ваша ўяўленне малюе карціны з пер’ем, паперай і засяроджаным поглядам? Не, вас чакае нешта іншае. Тут вы навучыцеся выконваць смелыя і дзёрзкія рыскі.

Вядоўца варкшопа — Надзея Яхонт.

Апранайцеся ў чорнае, каб не турбавацца пра магчымыя плямы на вопратцы, або абярыце светлыя рэчы, гатовыя ператварыць у твор мастацтва.

Не забудзьцеся ўзяць з сабой 5 прадметаў, якія больш не выкарыстоўваеце. Гэта можа быць што заўгодна: ад старой зубной шчоткі да пластыкавай відэльцы.

Усе астатнія расходныя матэрыялы для творчасці дадуць.

Удзел — 10 еўра. Рэгіструйцеся па спасылцы.

Дата: 29 сакавіка

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня


Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Фэст святога Барталамея ў Вільні

23.08.2026 (09:00 - 13:00) касцёл св. Барталамея (Užupio g. 17A)

ZVONKU ў Мінску

23.08.2026 (19:00 - 21:00) хаб «Сквер» (пр-т Незалежнасці, 95 к. 3)

Спектакль «Наступны прыпынак» у Варшаве (16+)

26.09.2026 19:00 - 27.09.2026 21:00 Teatr Potem-o-tem (ul. Nowolipki 2/2a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ