Майстар-клас па гарлячках і кубках у Гомелі

07.10.2023 11:00 - 14:00 філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а) 7 рублёў
 

У суботу, 7 кастрычніка, філіял Веткаўскага музея ў Гомелі паўтарае круцецкі майстар-клас па гарлячках і кубках.



Дата: 7 кастрычніка

Час: 11.00

Месца: філіял Веткаўскага музея, плошча Леніна, 4а, Гомель


Гарлячка — гэта шыйнае ўпрыгожванне з бісеру. Такі сабе неглюбскі чокер. 

А кубак — гэта дзявочы галаўны ўбор з рознакаляровых стужак, якія трымаюцца ўсяго на адным вузле! 

Гарлячка была штодзённым упрыгожваннем, якое яшчэ ў першай палове 20 стагоддзя насілі амаль усе жанчыны любога ўзросту. А кубак паказваў, што дзяўчына, якая яго апранула, гатовая перайсці ў статус нявесты. 

На майстар-класе кожны пачне рабіць сваю гарлячку. Не будзе часу зрабіць яе цалкам, але вы будзеце ведаць тэхналогію і лёгка зможаце скончыць упрыгожванне дома. 

Кубак будуць рабіць адзін. Калі вы хочаце зрабіць свой уласны і забраць яго дадому — бярыце з сабой 15-20 рознакаляровых атласных стужак, даўжынёй 2 метры кожная. Можна дадаць стужкі з узорамі. 

Бісер для гарлячкі дадуць. Але калі вы хочаце зрабіць гарлячку пэўных колераў ды скончыць дома ўпрыгожванне ў тых жа колерах, што пачалі, то спатрэбіцца бісер 2-х ці 3-х колераў — па 2-3 пакецікі кожнага колеру. Памер бісернай пацеркі — на ваш выбар. Чым буйнейшыя пацерка — тым хутчэй спляцецца гарлячка, але і больш масіўная яна атрымаецца.


 Кошт — 7 рублёў. Запісвайцеся загадзя па нумары +375 232 50-96-98 (з 9.30 да 18.00).





Вам можа быць цікава

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Максім Знак у Дэлфце

18.09.2026 (20:00 - 22:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Майстар-клас па стварэнні «відкоў» у Заслаўі

20.09.2026 (12:00 - 14:00) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ