Майстар-клас па гліняных свістульках у Гомелі

15.10.2022 11:00 - 13:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А) 10 рублёў

У суботу, 15 кастрычніка, філіял Веткаўскага музея ў Гомелі зноў ладзіць дужа папулярны майстар-клас па лепцы з гліны. І гэтым разам будуць рабіць гліняныя свістулькі! Усе матэрыялы прадастаўляюцца музеем!



Дата: 15 кастрычніка

Час: 11.00

Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4А, Гомель


Раяць узяць з сабой спецыяльны мастацкі фартух або зменную вопратку, якую нястрашна выпацкаць, і заколкі / гумку, калі ў вас доўгія валасы.

Па заканчэнні майстар-класа важна будзе сфатаграфаваць свой выраб або зрабіць з ім сэлфі — каб па памылцы не забраць чужую працу.

Дзеці да 7 гадоў могуць удзельнічаць у майстар-класе толькі ў суправаджэнні дарослых.

Кошт удзелу — 10 рублёў. Пры жаданні свой выраб можна абпаліць у спецыяльнай печы (гэта каштуе дадаткова 2,50 рублі).

Колькасць месцаў абмежаваная — усяго 10. Таму абавязкова запісвайцеся загаддзя па тэлефоне +375(232)509698. Таксама просяць да пятніцы ўнесці перадаплату — каб месца засталося за вамі.






Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі радзімы» ў Мінску

04.03.2026 18:00 - 19.04.2026 19:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Беларускія спевы ў Празе

14.03.2026 (12:00 - 15:00) Dům národnostních menšin (Vocelova 602/3)

Творчая сустрэча з Арцёмам Шуканавым у Лодзі

14.03.2026 (18:00 - 20:00) MAL - Miejsce Aktywności Lokalnej (Wólczańska 168)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ